Логотип
Республиканское унитарное научное предприятие
Гродненский зональный
институт растениеводства
Национальной Академии наук Беларуси
Рус
  • Рус
  • Бел
  • Zh
  • En

У Шчучыне прайшоў раённы злёт перадавікоў вытворчасці і лепшых па прафесіі

15.03.2024

Институт награжден Дипломом  за 1-е место в смотре-конкурсе на лучшую организацию работы по охране труда в 2023 году в номинации "Организации производственной сферы с численностью работающих до 100 человек" в Щучинском районе

Будучыня – у руках людзей працы. У Шчучыне прайшоў раённы злёт перадавікоў вытворчасці і лепшых па прафесіі

 

Сёння ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў злёт перадавікоў вытворчасці і лепшых па прафесіі, на якім па традыцыі не толькі былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Шчучыншчыны за мінулы год, але і прагучалі імёны лепшых з лепшых – тых людзей, якія ўслаўляюць наш край сваёй штодзённай працай.

Урачыстае мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна, ветэранаў працы. Для гасцей і ўдзельнікаў свята былі арганізаваны разнастайныя выставы, дэгустацыі. У фае гучала жывая музыка, а таленавітыя артысты стваралі святочны настрой.

        

Якім быў 2023 год для раёна, што ўдалося зрабіць рукамі працавітых шчучынцаў – прысутныя змаглі паглядзець у спецыяльна створаным да гэтага мерапрыемства фільме.

Сімвалічным стаў прывітальны пралог маладога пакалення шчучынцаў. Сярод ганаровых гасцей – старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага і восьмага скліканняў Павел Міхалюк і Надзея Хальцова, Ганаровы грамадзянін горада Шчучына Валяр’ян Жоль, былы кіраўнік раёна Аляксандр Васько.


Урачыстую частку мерапрыемства прадоўжыў старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі. Кіраўнік раёна расказаў, якіх вынікаў дасягнулі за 2023 год працоўныя калектывы. Дзякуючы максімальнай самааддачы мінулы год склаўся для аграрыяў раёна паспяхова. У выніку намалочана каля 153 тыс. тон збожжавых і зернебабовых культур. На малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы рэалізавана каля 155 тыс. тон малака. На фоне маштабных санкцый з боку Еўрасаюза дастойна спрацавала эканоміка. Абарот знешняга гандлю таварамі склаў каля 103 млн долараў ЗША, што вышэй за ўзровень мінулага года. У цэлым па раёне рэалізавана каля 20 праектаў. Шматлікімі дасягненнямі можа ганарыцца і сацыяльна-культурная сфера. Гэта доказ таго, што любыя пачынанні шчучынцам па плячы дзякуючы адказным адносінам да справы, цвёрдай упэўненасці ў сваіх сілах і ўменню рэалізоўваць прадстаўленыя магчымасці.

 

Аляксей Валянцінавіч падзякаваў усім, хто праявіў грамадзянскую пазіцыю на адзіным дні галасавання 25 лютага.

– 2024 год аб'яўлены Годам якасці. Ён будзе азнаменаваны 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты год мы па асобаму разумеем, што дзякуючы стваральнай працы чалавек здабывае ўсё тое каштоўнае, што робіць яго сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны. Усё, што сёння складае славу і гонар нашага раёна, яго мінулае і сучаснасць – гэта вынік карпатлівай працы яго жыхароў, – адзначыў Аляксей Валянцінавіч. – Я ўдзячны кожнаму за стваральную працу і ўклад у развіццё Шчучыншчыны. У дзень 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, галоўнага закона, які заклаў трывалы прававы фундамент незалежнасці, рэалізаваў імкненне нашага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі, жадаю моцнага здароўя і шчасця, а нашай суверэннай Беларусі -- міру і працвітання!

З цёплымі словамі прывітання да дастойных працаўнікоў раёна звярнулася старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта: “Сёння ў гэтай зале сабраліся людзі, якімі па праве ганарацца працоўныя калектывы і ўвесь Шчучынскі край. Менавіта ваша праца кладзецца ў аснову дабрабыту і працвітання нашага раёна, вобласці і ў цэлым Рэспублікі Беларусь. Дынаміка, якую дэманструе Шчучынскі раён, усяляе ўпэўненасць у тым, што і надалей прагнозныя паказчыкі яго сацыяльна-эканамічнага развіцця будуць выконвацца, стварацца матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці і тым самым павышацца дабрабыт людзей”.

Алена Васільеўна ўручыла Граматы абласнога Савета дэпутатаў начальніку аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вераніцы Дысько, начальніку аддзела адукацыі райвыканкама Паўлу Тарчынскаму і намесніку дырэктара РУП ЖКГ Юрыю Гірдзю. Пісьмом-падзякай старшыні аблсавета дэпутатаў была ўзнагароджана начальнік упраўлення эканомікі райвыканкама Святлана Калашнікава, а Падзякай старшыні Гродзенскага аблвыканкама – начальнік РАУС Аляксандр Мельнікаў.

  

З працоўнымі дасягненнямі шчучынцаў павіншавалі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Міхалюк і Надзея Хальцова. У сваю чаргу старшыня райвыканкама Аляксей Садоўскі ўручыў Паўлу Рышардавічу, які доўгі час з’яўляўся прадстаўніком Шчучынскага раёна ў беларускім парламенце, Падзяку Шчучынскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

Кульмінацыяй урачыстасці стала ўзнагароджанне пераможцаў раённага спаборніцтва сярод суб'ектаў гаспадарання, калектываў вытворчых падраздзяленняў, працаўнікоў раёна, сельсаветаў за дасягненні высокіх паказчыкаў у працы і сацыяльна-эканамічным развіцці ў 2023 годзе. Пераходныя Ганаровыя сцягі кіраўнік раёна Аляксей Садоўскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк уручылі працоўным калектывам ТАА “Праймілк”, ААТ “Дэмбрава”, філіяла “Аўтамабільны парк № 12 г. Шчучына”, ДРБУ № 161, кіраўніцтву Астрынскага сельсавета.       

Сардэчна зала вітала пераможцаў раённага спаборніцтва сярод вытворчых падраздзяленняў прадпрыемстваў і арганізацый, 27 жыхароў Шчучыншчыны на злёце перадавікоў атрымалі званне «Лепшы па прафесіі», дыпломы і грашовыя прэміі.

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі таксама пераможцы штогадовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы. За плённую працу дыпломы і прэміі былі ўручаны пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.          

Сяргей КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара і Дзіяны КЕЙКА.

С полной версией статьи можно ознакомиться по ссылке