Логотип
Республиканское унитарное научное предприятие
Гродненский зональный
институт растениеводства
Национальной Академии наук Беларуси
Рус
  • Рус
  • Бел
  • Zh
  • En

Пладаводства з інавацыйным падыходам. У Шчучыне прайшоў абласны семінар па развіцці галіны пладаводства Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе

09.06.2023

ССЫЛКА :https://dzyannica.by/content/pladavodstva-z-inavacyynym-padyhodam-u-shchuchyne-prayshou-ablasny-seminar-pa-razvicci

Создано Олег Шишловский 09.06.2023 в 16:20

Мерапрыемства прайшло ў Шчучыне на базе Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі і сабрала кіраўнікоў, а таксама аграномаў-садаводаў з 27 спецыялізаваных пладаводчых прадпрыемстваў нашай вобласці. Таксама ў рабоце семінара ўзяў удзел старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Кадргулаў.

Падчас семінара спікеры выступілі з актуальнымі і важнымі дакладамі. Так, вядучы спецыяліст па пладаводстве Гродзенскага абласнога аграпрамысловага саюза Дзмітрый Лях закрануў тэму догляду шматгадовых пладова-ягадных дрэў, звярнуў увагу на праблемы галіны і разам з прадстаўнікамі прадпрыемстваў прааналізаваў сітуацыю ў вобласці. Вялікая ўвага падчас даклада надавалася ахове дрэў ад шкоднікаў і інфекцый.

Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта закранулі навуковы бок садаводства і падзяліліся вынікамі прымянення сваіх напрацовак на практыцы.

Пра эфектыўнасць работы ў гэтым накірунку расказаў начальнік групы прамысловага саду Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі Станіслаў Несцер:

– Наш аддзел садаводства шматпрофільны. Летась інстытут набыў каля 100 гектараў саду і сховішча для садавіны на 600 тон. У мінулым годзе гаспадаркай было сабрана каля 2 тысяч тон яблыкаў пры сярэдняй ураджайнасці 35 тон з гектара з улікам новых земляў. Кожны год у нас закладваецца прыблізна 5 гектараў маладога саду, усяго мы вырошчваем каля 50 гатункаў.

Пасля тэарэтычнай часткі ўдзельнікі семінара перайшлі да практыкі і наведалі сад, а таксама пладасховішча занальнага інстытута. Станіслаў Несцер правёў цікавую экскурсію па гэтых аб’ектах і падзяліўся з прысутнымі методыкамі, якія дапамагаюць павялічыць эфектыўнасць пладаводства.

Вынікі семінара падвёў Дзмітрый Кадргулаў:

– Хачу сказаць дзякуй супрацоўнікам Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства за пазнавальную лекцыю і цікавую экскурсію. Па выніках семінара будзе складзены пратакол. Спадзяваюся, што ўсе заўвагі, выказаныя сёння, ў хуткім часе вырашацца. Пастарайцеся забяспечыць сябе неабходнай колькасцю сродкаў аховы, каб да канца давесці распачатую працу і атрымаць годны ўраджай.

 

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.